Здарэнні44

На дарозе Мінск—Маладзечна сутыкнуліся 8 аўтамабіляў ВІДЭА, ФОТЫ

ДТЗ адбылося ў суботу, 30 ліпеня, каля 12:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 33-м кіламетры трасы Р28 сутыкнуліся восем легкавых аўтамабіляў. Як паведамілі ва УДАІ Менскай вобласці, пацярпелых няма.

Фота abw.by.

— Па папярэдняй інфармацыі, прычына аварыі — невыкананне дыстанцыі паміж аўтамабілямі, — распавяла Onliner.byінспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Ірына Сапунова. — На шчасце, пацярпелых у ДТЗ няма, аўтамабілям прычыненыя механічныя пашкоджанні.

Сайт abw.by дадае, што падзеі развіваліся наступным чынам:

Па словах удзельнікаў ДТЗ, аўтамабіль Chevrolet Aveo рухаўся з боку Маладзечна і меў намер здзейсніць паварот налева. Кіроўца Ford Focus адцягнуўся ад кіравання і здзейсніў спадарожнае сутыкненне з Chevrolet, ад чаго тая выскачыла на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з KIA Sportage, які рухаўся ў бок Маладзечна. А далей адбылася чарада сутыкненняў. Відавочцы сцвярджаюць, што да ДТЗ прывяла банальная няўважлівасць вадзіцеля Ford. ДАІ разбіраецца ў абставінах ДТЗ.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць