Свет22

Новыя выбухі на курортах Тайланда: загінуў па меншай меры адзін чалавек

На папулярных курортах у паўднёвай частцы Тайланда адбыліся новыя выбухі, ахвярай якіх стаў па меншай меры адзін чалавек, яшчэ некалькі параненыя.

Хуахін. Фота portalglobus.ru.

У чацвер вечарам у выніку падвойнага выбуху ў турыстычным горадзе Хуахін непадалёк ад сталіцы Бангкока загінуў разносчык ежы.

У пятніцу ў горадзе адбыўся па меншай меры яшчэ адзін выбух, побач з гадзіннікавай вежай. Яшчэ адзін выбух прагрымеў на курорце выспы Пхукет.

Усяго ў выніку серыі выбухаў у Тайландзе загінулі па меншай меры тры чалавекі, дзясяткі параненыя.

Паліцыя паведаміла, што на курорце Хуахін выбуховыя прылады былі закладзены ў клумбы з кветкамі на адлегласці 50 метраў адзна ад адной і былі прыведзены ў дзеянне з дапамогай мабільных тэлефонаў з інтэрвалам у паўгадзіны.

Сярод параненых — некалькі замежных турыстаў, сярод іх ёсць брытанцы.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за серыі выбухаў. Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Бангкоку, пад падазрэннем у першую чаргу апынуцца групоўкі сепаратыстаў, якія аказваюць узброены супраціў тайскай арміі ў трох паўднёвых правінцыях краіны.

Выбухі могуць быць таксама прымеркаваны да свята — у пятніцу ў Тайландзе адзначаюць дзень нараджэння каралевы Сірыкіт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць