Здарэнні22

У Пінску фальшываманетчык прапаноўваў дзецям набыць чыпсы за падробленыя грошы

Супрацоўнікі Пінскага ГАУС і УБЭЗ УУС Брэсцкага аблвыканкама затрымалі жыхара Пінска, які займаўся вырабам і збытам фальшывых дэнамінаваных беларускіх рублёў.

У канцы мінулага тыдня праваахоўнікам стала вядома пра некалькі фактаў збыту падробленых беларускіх купюр наміналам 5 і 20 рублёў у розных гандлёвых пунктах Пінска, паведамляе МУС

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што для збыту фальшывак зламыснік выкарыстоўваў некалькі злачынных схем. Да збыту фальшывых 20-рублёвак ён падключыў падлеткаў 10-12 гадоў. Маладзён даваў ім грошы, на якія прапаноўваў купіць чыпсы, а рэшту вярнуць яму.

Фальшыўкамі меншага наміналу ў асноўным разлічваўся з пенсіянерамі, якія гандлююць на рынку прадуктамі са сваіх градаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага ўвечары, 16 жніўня, пасля чарговай спробы расплаціцца фальшывымі грашыма ў адным з гандлёвых аб'ектаў райцэнтра.

Як стала вядома, 20-гадовы мясцовы жыхар знаходзіўся ў вышуку. Нядаўна ён самавольна пакінуў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, дзе адбываў пакаранне за крадзеж. Пры ім знаходзіліся тры падробленыя купюры па 5 рублёў. Па месцы пражывання аператыўнікі канфіскавалі шматфункцыянальную струменевую прыладу, 3G-мадэм, арыгінал пяцірублёвай купюры, з якой вырабляліся фальшывыя, а таксама яшчэ пяць падробленых банкнот узору 2000 года.

Усяго ўстаноўлена сем фактаў збыту падробных грошай. Пінскі раённы аддзел УСК па Брэсцкай вобласці завёў крымінальную справу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць