Грамадства3535

Пальчыс (Джон Сільвер) вызвалены — хатняя хімія на два месяцы АНЛАЙН

Блогера прывезлі ў суд з турмы. Ён надзеў на прысуд байку з «Пагоняй» і надпісам Belarus Pride.
У суд сабралася столькі людзей, што яны не змясціліся ў залу.

У Мінскім гарадскім судзе сёння абвешчаны прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Ён быў вядомы пад псеўданімам Джон Сільвер і стварыў сайт 1863x.com.

На абвяшчэнне прысуду прыйшло больш за 100 чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, Антон Матолька, Ігар Лосік, Яўген Афнагель.

Эдуард знаходзіўся ў жалезнай клетцы і ў кайданках.

Пракурор патрабаваў асудзіць Пальчыса на 3,5 года зняволення.

Суддзя прысудзіў яго да абмежавання свабоды да 1 года 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму застаецца каля двух месяцаў «хатняй хіміі». Пальчыса вызвалілі ў зале суда.

Зала гукае «Жыве Беларусь!», нехта разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг.

Вось як гэта выглядала на відэа:

Эдуарда Пальчыса судзілі за ягоныя публікацыі: у дзевяці з іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі».

Суд пачаўся 14 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме.

Крымінальную справу на Пальчыса завялі яшчэ ў 2015 годзе. Увосень таго года ён выехаў ва Украіну, але затым, па словах жонкі, вырашыў вярнуцца ў Беларусь. Ён меркаваў, што яго могуць затрымаць на ўкраінска-беларускай мяжы, а таму паехаў праз Расію, дзе і быў затрыманы

23 студзеня 2016 года Пальчыса змясцілі ў СІЗА Бранскай вобласці ў Расіі. У чэрвені яго экстрадзіравалі ў Беларусь.

Праваабаронцы лічаць крымінальную справу блогера палітычнай.

Так супала, што Пальчысу сёння спаўняецца 26 гадоў.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць