Літаратура2626

У Германіі «Мову» Марціновіча прадаюць за 25 еўра

Нямецкае радыё культуры апублікавала рэцэнзію на раман Віктара Марціновіча «Мова». На злосць меркаванню многіх беларускіх інтэлектуалаў, Марцін Бэкер атэстуе раман як найлепш: «Мова — вясёлая. Мова — маркотная. Мова здзіўляе».

Сёлета выйшаў пераклад яшчэ адной кнігі Віктара Марціновіча на нямецкую мову. Услед за «Паранояй», якая дасягнула пэўнага поспеху ў нямецкага чытача, які зацікаўлены Усходняй Еўропай з тых ці іншых прычын, «Мова» дапоўніць невялікую палічку перакладаў з беларускай на нямецкую. Аўтарам рэцэнзіі з’яўляецца Марцін Бэкер.

У невялікім водгуку асноўная ўвага канцэнтруецца на стылі і жанравай прыналежнасці кнігі. Сюжэт асветлены менш. Пададзеная толькі мінімальная інфармацыя аб тым, што мова — гэта «несубстанцыянальны» наркотык, які складаецца з літар, і, каб дабіцца стану наркатычнага сп’янення, чалавек павінен проста чытаць літары. Ягоны эфект мацнейшы за LSD. За гандаль гэтым рэчывам пагражае смяротнае пакаранне.

Сюжэт рамана разгортваецца з двух пунктаў гледжання — дылера і спажыўца. Кніга пачынаецца ў «старой» Еўропе — у Варшаве. Раён польскай сталіцы зусім збяднеў, у параўнанні з расійска-кітайскім саюзным горадам Мінск. 

Асноўны тон рамана зададзены ягонай жанравай растроенасцю паміж прыпавесцю, дыстопіяй і трылерам. Асноўнымі адзнакамі аўтарскага пісьма Бэкер лічыць парадаксальнае змяшэнне экзістэнцыяльнасці і іроніі.

Асаблівую ўвагу атрымлівае гумар раманіста. «Віктар Марціновіч расказвае з шалам, з мужнасцю, з жартам» (па-нямецку гэта гучыць з унутраным рытмам: mit Wucht, mit Wut, mit Witz). Сюды ж трэба залічыць мову пісьменніка. Бэкэр здзіўляецца ўмельству Марціновіча ў літаратурнай гульні, якое мяжуе з нахабствам. Шматузроўневасць тэксту, на думку нямецкага рэцэнзента, грае асаблівую ролю ў сіле ягонага мастацкага ўздзеяння. Дзякуючы яму ўзнікае асабліва моцнае прыцягальнае ўздзеянне кнігі.

Бэкер звяртае ўвагу на тое, што раман «мае нашмат больш супольнага з сучаснасцю, чым можна меркаваць з увагі на летазлічэнне 4741». Гэтую думку ён пакідае збольшага адкрытай, ніяк не тлумачачы ані сэнс назвы рамана, ані ягоную прывязку да цяперашняга становішча беларускай мовы ў Беларусі. Ён паказвае гэта на прыкладзе таго, як Марціновіч падае праблему шлюбу і кахання. У будучыні беларускага пісьменніка гэтыя з’явы лічацца канструктам мінуўшчыны, цалкам пераадоленым. Калі апавядальнік шкадуе аб халоднай неабавязковасці чалавечых дачыненняў, яго рухаюць тыя ж рэчы, якія надзённыя і для нас. Для Бэкера менавіта ў гэтай спалучанасці рамана і цяпершчыны палягае сакрэт поспеху «Мовы».

«Гісторыя аднаго прыходу» — так называецца рэцэнзія. Бэкер прэзентуе чытачу свой вопыт знаёмства з кнігай, якая адначасова «гратэск, дэтэктыў, кашмар, сп’яненне». Гэта «задавальненне ад чытання», ні ў якім разе не ботанская навуковая фантастыка». Гэта моцнае рэчыва ў форме кнігі, спажыванне якога можна параіць з найбольшай ахвотай».

У канцы нямецкіх рэцэнзій традыцыйна паведамляюць бібліяграфічныя звесткі пра кнігу: Віктар Марціновіч, «Mova». Пераклад з беларускай Томаса Вайлера. 400 старонак, прадаецца ў Германіі за 25 еўра.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць