Свет11

Улады ФРГ хочуць звязаць выхад на пенсію з працягласцю жыцця

Узрост выхаду на пенсію па старасці трэба прывесці ў залежнасць ад росту працягласці жыцця, лічаць палітыкі з кіруючай кааліцыі. Гэта дазволіць запаволіць падзенне ўзроўню пенсій.

На перамовах аб пенсійнай рэформе паміж удзельнікамі кіруючай у ФРГ «вялікай кааліцыі» блок партый ХДС/ХСС мае намер прапанаваць прывесці пенсійны ўзрост у залежнасць ад меркаванай працягласці жыцця. Пра гэта паведамляе нямецкі штотыднёвік Der Spiegel.

Згодна з прапановай блока ХДС/ХСС, узрост выхаду на пенсію па старасці будзе аўтаматычна павышацца на паўгода з кожным дададзеным годам меркаванай сярэдняй працягласці жыцця. У цяперашні час пенсійны ўзрост у Германіі знаходзіцца на адзнацы 65 гадоў і пяць месяцаў, па бягучым заканадаўстве да 2029 года ён павінен павялічыцца да 67 гадоў. Пасля гэтага тэрміну існуючы механізм павышэння пенсійнага ўзросту перастае дзейнічаць.

Распрацоўшчыкі прапановы ХДС/ХСС разлічваюць на пабочны эканамічны эфект — у выпадку павелічэння агульнага працоўнага стажу павінна запаволіцца падзенне ўзроўню пенсій. Вызначаны законам пенсійны ўзровень з'яўляецца адным з галоўных прадметаў спрэчкі ўдзельнікаў «вялікай кааліцыі», адзначае выданне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць