Свет99

У М'янме ўпаў з неба неапазнаны металічны аб'ект 

На поўначы М'янмы ў кар'ер, дзе здабываюць нефрыт, упаў з неба вялікі металічны аб'ект, паведамляе ВВС са спасылкай на дзяржаўныя СМІ. Цыліндрычны аб'ект — 4,5 м у даўжыню і 1,2 м у шырыню — быў знойдзены ў чацвер у штаце Качын.

Yannaing Pyi Sone Aung

Амаль у той жа час яшчэ адзін кавалак металу з надпісам на кітайскай мове праламаў дах суседняга дома, абышлося без ахвяр і пацярпелых.

Як мяркуецца, абломкі могуць быць звязаныя з запускам кітайскага эксперыментальнага спадарожніка «Пульсар», які ракетаносьбіт «Чанчжэн-11» вывеў на арбіту ў ноч на чацвер.

Па словах чыноўнікаў, аб'ект, які прыляцеў з неба, пасля ўдару аб зямлю адскочыў на 50 метраў, а затым упаў у кар'ер, перадае газета Global New Light of Myanmar.

Мясцовыя жыхары распавялі, што пачулі гук, падобны да выбуху.

«Мы ўсе спалохаліся гэтага выбуху», — сказаў выданню Myanmar Times жыхар вёскі Да Маўнг Міа. «Спачатку мы думалі, што гэта пачаліся баі. З-за выбуху нашы хаты задрыжалі», — распавёў ён. Паводле яго слоў, паблізу аб'екта адчуваўся едкі пах.

«Як мяркуецца, знойдзеныя металічныя аб'екты могуць быць часткамі спадарожніка або дэталямі рухавіка ад самалёта або ракеты», — паведамляе Global New Light.

Урад штата Качын заявіў, што пакуль ідэнтыфікаваць аб'ект не ўдалося.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі18

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць