Піша блогер Андрэй Кузнечык.
Гугл-мапы хутка можна будзе рэдагаваць толькі праз Google Maps, там назва дадаецца на мове інтэрфейсу, і беларускай мовы ў ім няма.
Яндэкс-карты некалі паказвалі беларускамоўныя назвы паралельна з расійскімі, потым перасталі, потым зноў вярнулі на вялікім зуме.
Мапа Беларусі на Openstreetmaps — 100% рускі мір.
Але там зашыта шмат смакоцікаў: тэгі ёсць не тое што для беларускай мовы, але нават для тарашкевіцы з лацінкай, але іх на асноўнай мапе не пабачыш. Можна паглядзець name:be на latlon.org. Але ён сёння ёсць, а заўтра — няма, як паказвае досвед.
Я яшчэ не ведаю, як гэта працуе, але, найхутчэй, на энтузіязме. Можна зрабіць мапу з магчымасцю выбару лацінкі і тарашкевіцы, спасылкамі на пэўнае месца, устаўкай коду на іншы сайт, пракладкай маршрутаў. Але калі меркаваць па знікненні з інтэрнэту мапы на лацінцы (была такая!) і нават latlon.org, то гэта каштуе пэўных грошай.
Ці зможа беларуская супольнасць утрымліваць беларускамоўную мапу пад свае патрэбы? Я лічу, што не, але хацеў бы памыліцца.
-
«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
Каментары