Здарэнні2222

Пад Бабруйскам за сувязь з ВІЧ-інфікаванай непаўналетняй затрыманы 56-гадовы старшыня сельсавета

У Бабруйскім раёне 21 лістапада быў затрыманы старшыня аднаго з сельсаветаў. Чыноўніку прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 168 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту». Скандал разгарэўся пасля таго, як высветлілася, што 14-гадовая мясцовая жыхарка з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

У сельсавеце абавязкі затрыманага выконвае сакратар, а калегі мужчыны кажуць, што ўсё тое, што адбылося для іх — як гром сярод яснага неба.

— Ён добры кіраўнік, заўсёды ўдумваўся ў сутнасць праблем і стараўся іх вырашыць, — распавядаюць калегі. — У панядзелак вось павінен быў выйсці на працу з адпачынку, але яго выклікалі ў Бабруйск і там затрымалі.

Высветлілася, што ўжо 16 лістапада чыноўнік, які сумяшчаў дзве пасады — старшыні сельсавета і кіраўніка сельскага выканкама — напісаў заяву на звальненне па ўласным жаданні. Пазней, па словах яго калегаў, рашэннем сесіі райсавета яго пазбавілі дэпутацкага мандата. Але мясцовыя жыхары перакананыя: іх старшыня, а ў мінулым — школьны настаўнік, проста не мог спакусіць непаўналетнюю. Сітуацыя жыва абмяркоўваецца ў грамадскіх месцах, уключаючы мясцовую бібліятэку.

— Калі трэба, то мы будзем яго адстойваць, — гавораць яе наведвальніцы.

Жонцы 56-гадовага абвінавачанага, якая ў мінулым таксама была настаўніцай, мясцовыя жыхары спачуваюць. Сама ж жанчына, згледзеўшы на парозе хаты журналістаў, у выразах не саромеецца.

— Ідзіце на … — дзверы ў двухпавярховы катэдж з грукатам зачыняюцца.

Мама 14-гадовай дзяўчынкі, наадварот, прапануе нам зайсці ў дом. 38-гадовая жанчына адна выхоўвае дваіх дзяцей і прызнаецца, што малодшая дачка з 12 гадоў адбілася ад рук.

— А дзе яна цяпер?

— Паняцця не маю. Напэўна, у Парычы паехала, — паціскае плячыма наша суразмоўніца. — Яна мне не дакладвае.

Па словах мамы, вясной дачка пачала скардзіцца на болі ў жываце, адправілася да доктара і паведаміла, што цяжарная.

— Я настаяла на аборце. Дачка любіць дзяцей, яна б глядзела дзіця, але мне адной усіх не пацягнуць, — кажа жанчына, якая працуе даяркай на мясцовай ферме. Аналізы, якія здала яе дачка перад штучным перарываннем цяжарнасці, паказалі — дзяўчынка з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі.

— Хлопцы, з якімі яна сустракалася, таксама здалі аналізы — яны абсалютна здаровыя, — працягвае аповяд жанчына. — А ў нас усё пацвердзілася. Цяпер вось павінны выпісаць нейкія лекі.

— А пры чым тут старшыня сельсавета?

— Медыцынскае ўстанова праінфармавала «органы» аб тым, што ў маёй дачкі выяўленая ВІЧ-інфекцыя. Пачалі высвятляць, што ды як. Вось дачка і сказала, што ў яе была сувязь са старшынёй. А ён жа некалі ў мяне матэматыку выкладаў!

Маці дзяўчынкі кажа, што падрабязнасцяў інтымнага жыцця сваёй дачкі не ведае — тая не распавядае, з кім сустракаецца. Таму жанчына не можа з упэўненасцю сказаць, што адбылося на самай справе.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці пацвердзілі, што мужчына быў затрыманы 21 лістапада, у дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць