Спорт2222

Магнус Карлсен застаўся чэмпіёнам свету па шахматах, абыграўшы расейца Сяргея Каракіна 

Нарвежац Магнус Карлсен застаўся чэмпіёнам свету па шахматах, абыграўшы ў фінале грамадзяніна Расіі Сяргея Каракіна.

Магнус Карлсен.

Сустрэча праходзіла ў Нью-Ёрку. Асноўныя 12 партый скончыліся з лікам 6:6, прычым у кожнага з шахматыстаў было па адной перамозе, усе астатнія — нічыі.

У выніку былі прызначаныя чатыры гульні тай-брэйку — гэта хуткія шахматы. Супернікам даецца на матч па 25 хвілін часу плюс 10 секунд на ход.

Карлсен меў перавагу ў першых дзвюх сустрэчах, але не ўвасобіў яе ў перамогу.

Затое трэці матч скончыўся перамогай нарвежца. Усе шахматныя эксперты абмяркоўваюць фатальную памылку Каракіна, які авантурна пайшоў наперад белай ладдзёй:

Карлсен пайшоў сваёй ладдзёй на а1 — і гэта была перамога.

У апошняй гульні нарвежац не пакінуў шанцаў Каракіну і атрымаў яшчэ адну перамогу.

Прызавы фонд фінала складаў 1 мільён еўра, чэмпіён атрымае з іх 600 тысяч.

* * *

Хто такі Магнус Карлсен? Шахматны вундэркінд нарадзіўся 30 лістапада 1990 года — у дзень сёлетняга пераможнага фінала ён святкаваў народзіны!

Карлсен — першы ў гісторыі чэмпіён свету ў трох катэгорыях (у класіцы, у рапідзе і ў бліцы).

У класічных шахматах ён выйграў тытул у 2013 годзе, а пасля абараніў яго ў 2014 і 2016 гадах.

У цяперашні час працягвае займаць першае месца ў сусветным рэйтынгу.

Чытайце таксама: Былы ўкраінец, які можа стаць чэмпіёнам свету за Расію — пяць фактаў пра шахматыста Сяргея Каракіна

Каментары22

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць