Грамадства88

Міністр Карпенка: Балонскі працэс дае магчымасці для экспарту паслуг

Міністр адукацыі Ігар Карпенка лічыць, што Балонскі працэс адкрывае дадатковыя магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, для нарошчвання экспарту паслуг.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Калі гаворым пра тое, што Балонскі працэс — гэта адкрытая адукацыйная прастора, мы павінны дакладна разумець нашы прыярытэты. Яны складаюцца ў тым, што кадры, якія рыхтуем за бюджэтныя сродкі, павінны забяспечваць працу нашай эканомікі — стабільна, якасна, на высокім узроўні, з годнай зарплатай «, — сказаў таксама міністр адукацыі.

Ігар Карпенка выступіў за павышэнне адказнасці заказчыкаў кадраў за замацаванне маладога спецыяліста на працоўным месцы.

«Сусветныя тэндэнцыі такія, што многія краіны, разумеючы затратнасць адукацыйнага працэсу, імкнуцца пераманіць гатовых спецыялістаў, — сказаў міністр. — У сувязі з гэтым нам важна працаваць з эканамічнай інфраструктурай. Павінна быць пэўная адказнасць заказчыкаў кадраў за замацаванне маладога спецыяліста на працоўным месцы».

«У Беларусі — сталая сістэма адукацыі, — лічыць Карпенка. — Але як любая сістэма яна павінна відазмяняцца, ўдасканальвацца, ісці ў нагу з часам. Новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі вынесем на шырокае абмеркаванне прафесіяналаў і беларускай грамадскасці. Дакумент размесцім на сайце Міністэрства адукацыі. Правядзем шэраг сур'ёзных сустрэч з педагогамі, з заказчыкамі кадраў».

Ігар Карпенка лічыць заўчасным завастраць увагу на асобных пазіцыях новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Што тычыцца пытання пра тое, з якога ўзросту дзецям ісці ў школу (калі шэсць гадоў дзіцяці спаўняецца, скажам, у канцы верасня), то, на думку міністра, мэтазгодна дэлегаваць рашэнне гэтага пытання установам адукацыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць