Вернікі жывым шчытом абаранілі царкву «Новае жыццё» ад судовых выканаўцаў ФОТА
Судовыя выканаўцы спрабуюць патрапіць у будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Паводле атрыманых папераў, вернікі мусілі вызваліць памяшканне да 26 красавіка.
Дзясяткі чалавек сталі жывым шчытом перад дзвярыма, не пускаючы судовых выканаўцаў.

«Былі судовыя выканаўцы, але зараз сышлі ўжо. Дзякуй Богу! Міліцыя таксама прыязджала, але сабраліся нашы браты — каля 100 чалавек — і міліцыя не палезла. З’ехалі. Выканаўцы таксама з’ехалі, але сказалі, што справа будзе працягвацца, бо яны павінны выканаць рашэнне суду ад 2009 года — ніяк не могуць выканаць. Па гэтым рашэнні мы павінны пакінуць наш будынак, але мы нікуды не збіраемся сыходзіць. Выканаўцы прапанавалі нам вырашаць гэтае пытанне з уладамі. Мы імкнемся гэта рабіць, але ж улады нешта не ідуць пакуль на кантакт», — адзначыў юрыст пратэстанцкай супольнасці Сяргей Луканін у каментары Krynica.info.
Прычыны, чаму ўлады зноў спрабавалі выселіць царкву менавіта зараз, Сяргей Луканін не ведае. «Перыядычна недзе раз на год яны нас турбуюць такімі пытаннямі, але ж года паўтара не было іх чуваць. Чаму — не ведаем», — паведаміў юрыст.
Каментары