Грамадства2727

Хто прыйшоў на прафсаюзную акцыю з расцяжкай «Пятую калону — у пяты кут»?

Падчас першамайскага святкавання ў Мінску звярнула на сябе ўвагу расцяжка, што патрапіла ў кадр фатографа Tut.by. 

«Пятую калону ў пяты кут», — такія словы былі над маладзёнамі, якія трымалі ў руках сцяг прафкама БДУ. 

Што гэтая студэнцкая арганізацыя хацела сказаць такім банерам?

Намесніца старшыні прафкама Дар'я Спяцанава адразу запэўніла, што прафкам студэнтаў БДУ да гэтай расцяжкі не мае дачынення. 

«Гэтыя хлопцы з расцяжкай пра «пятую калону» — яны не нашыя. Яны каля нашых хлопцаў сталі, і я адразу папрасіла, каб яны гэта прыбралі ад нас і сталі ля сваёй арганізацыі. Я ў іх нават спытала: адкуль вы? БНТУ, кажуць. Пытаюся, а хто вам яе даў? Яны адказваюць — мы не ведаем. Вось так. У нас быў толькі наш сцяг, кепкі і майкі. А тая расцяжка… Неяк незразумела, не па тэматыцы з'явілася. Нам у інтэрнэце ўжо пішуць — а што гэта вы такое прынеслі? Мы адказваем, што не нашае. Аказалася так, што фатограф зрабіў здымак раней, чым мы папрасілі іх адысці», — сказала Спяцанава. 

У прафкаме студэнтаў БНТУ нам настойліва параілі задаць пытанні, якія нас цікавяць, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 

У прэс-службе федэрацыі пытанне пра «пятую калону» выслухалі, але адказу не далі, пакінуўшы абяцанне «высветліць і ператэлефанаваць».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць