Улада2121

Лукашэнка: У Еўропе не знойдзецца больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі — удзельнікамі прэс-тура ў Беларусь, перадае карэспандэнт БелТА.

«Сусветная эканоміка і палітыка сталі, на жаль, непрадказальнымі. Але насуперак сусветным выклікам Беларусь і Кітай стварылі магутныя, трывалыя і надзейныя міждзяржаўныя сувязі — адносіны давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мабыць, не знойдзецца ў Еўропе больш блізкай Кітаю краіны, чым Беларусь».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян, наведваючы нядаўна Беларусь, назваў краіны жалезнымі братамі. «І сапраўды, сёння наша сяброўства, якое доўжыцца чвэрць стагоддзя, а каранямі сыходзіць у больш даўнюю гісторыю, мы называем незалежнай ад надвор'я, — адзначыў Лукашэнка. — Мы дасягнулі значных вынікаў і ў палітыцы, падтрымліваючы адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях і ў эканоміцы».

Беларусь і Кітай ужо рэалізавалі дзесяткі інвестыцыйных праектаў у энергетыцы і будаўніцтве, цяпер сумесна ствараюць індустрыяльны парк. У гуманітарнай сферы ідзе абмен студэнтамі, развіваецца супрацоўніцтва ў галіне навукі і турызму. «Тым не менш лічу, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кітаем павінна быць яшчэ больш маштабным і дынамічным. Менавіта таму гэты год мы ацэньваем як пераломны ў двухбаковых адносінах», — падкрэсліў беларускі лідар.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

Трамп назваў лідараў Ірана нячэснымі людзьмі, якія злілі ў СМІ вартую жалю і нікчэмную заяву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць