Афіша22

11 мая — прэзентацыя кнігі ўспамінаў Паўла Нічыпарука «Адысея палешука»

На працягу 45 дзён на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by адбываўся збор сродкаў на выданне ўнікальных успамінаў жаўнера Другога польскага корпуса Паўла Нічыпарука. За гэты час праектам зацікавіліся шматлікія жыхары Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і іншых краін і дапамаглі зрабіць яго паспяховым. У выніку, у «Адысеі палешука» больш за 160 спонсараў. Гэта прадстаўнікі розных нацый і сацыяльных груп, але аб’ядновае іх жаданне падтрымаць гістарычную праўду пра цяжкі лёс беларусаў падчас Другой сусветнай вайны.

Аўтар успамінаў - Павал Каленікавіч Нічыпарук нарадзіўся ў жніўні 1902 г. на хутары Жардзечна каля вёскі Запруды (зараз Кобрынскі раён Берасцейскай вобласці). У лютым 1941 г. яго арыштавалі і накіравалі ў лагер ГУЛАГу ў Свярдлоўскай вобласці. У 1942 г. беларус аказаўся ў Арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У 1948 г. Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці ў 1979 г. У нататках Паўла Каленікавіча, надрукаваных на машынцы на маленькіх, «амерыканскіх» аркушах паперы, ёсць усё: цяжкая сялянская праца, нечалавечыя ўмовы савецкіх турмаў і ГУЛАГу, фронт і баі з нацыстамі, расстанне з сям’ёй і жыццё ў эміграцыі. А яшчэ — вялікая настальгія па роднай Беларусі. Лёс Нічыпарука тыповы для шматлікіх беларускіх андэрсаўцаў. Шмат жаўнераў пасля вайны вярнулася ў БССР. У 1951 г. савецкія ўлады дэпартавалі гэтых людзей у Іркуцкую вобласць. Іншыя вырашалі застацца «на Захадзе». Пра гераізм беларускіх жаўнераў Другога польскага корпуса, якія мужна змагаліся супраць гітлераўскіх войскаў на Заходнім фронце, у Беларусі, на доўгі час забыліся. І толькі зараз, калі тых ветэранаў Другой сусветнай ужо няма з намі, праўда пра іх жыццё і выпрабаванні, праз якія яны прайшлі, становіцца здабыткам беларускай грамадскасці.

Цікавым фактам з’яўляецца тое, што ў 1989 г. з рукапісам успамінаў гэтага чалавека азнаёміўся знакаміты беларускі пісьменнік, удзельнік Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў. «Я прачытаў Вашыя мемуары. Несумненна, яны заслугоўваюць увагі. Трэба іх выдаць. Дзеля гэтага Вам трэба звярнуцца ў выдавецтва ў Мінску ці ў Маскве (напрыклад, у выдавецтва «Беларусь»), якое выдае падобнага кшталту літаратуру, і прадставіць туды два экзэмпляры рукапісу. Справа гэтая працяглая, таму трэба пачынаць не губляючы часу. Жадаю Вам поспехаў!», — пісаў Васіль Уладзіміравіч сваяку Нічыпарука. Аднак тады мемуары беларуса так і не ўбачылі свет.

Рэдактарам кнігі, якая ўбачыла свет у мінскім выдавецтве «Альфа-кніга», з’яўляецца вядомы беларускі гісторык Ігар Мельнікаў. Дарэчы выданне багата ілюстравана здымкамі і матэрыяламі з прыватнага архіва гэтага даследчыка.

Прэзентацыя кнігі «Адысея палешука» адбудзецца 11 мая 2017 года ў 19-00 у Галерэі TUT.BY (г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Падчас яе гісторык Ігар Мельнікаў распавядзе пра тое, як адбывалася падрыхтоўка выдання да друку, а таксама пазнаёміць гасцей імпрэзы з цікавымі фактамі, якія атрымалася сабраць падчас працы над гэтай і іншымі кнігамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць