Свет44

Гей у Кітаі выйграў гучную справу аб прымусовым лячэнні

Суд у цэнтральным Кітаі пастанавіў выплаціць прадстаўніку ЛГБТ кампенсацыю за прымусовае «лячэнне ад гомасэксуалізму» і прынесці яму прабачэнні, паведамляе ВВС.

Пазоўнік па прозвішчы Ю звярнуўся ў суд пасля таго, як яго жонка і сваякі ў 2015 годзе адправілі яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню горада Чжумадзянь правінцыі Хэнань.

На працягу 19 дзён у шпіталі яму рабілі ін'екцыі і давалі таблеткі.

Згодна з рашэннем суда, прымусовае змяшчэнне ў псіхіятрычную бальніцу з'яўляецца парушэннем правоў грамадзяніна, калі ён не ўяўляў пагрозы для грамадства.

У маі суд запатрабаваў, каб псіхіятрычная бальніца, у якой Ю быў пастаўлены дыягназ «парушэнне сэксуальных пераваг», апублікавала ў адной з мясцовых газет прабачэнні перад Ю і заплаціла яму кампенсацыю ў памеры 735 даляраў.

У 2014 годзе актывіст Пэн Яньхуэй, які абараняе правы геяў, прайшоў лячэнне ў прыватнай псіхіятрычнай клініцы, каб атрымаць інфармацыю аб «лячэнні гомасэксуалізму» з дапамогай электрашоку. Пра гэты спосаб лячэння гаварылася ў рэкламе клінікі.

Пазней актывіст звярнуўся ў суд з пазовам да клінікі, запатрабаваўшы кампенсацыю за здзекі, якія яму давялося перанесці ў ходзе «лячэння». Суд пастанавіў выплаціць актывісту 500 даляраў у якасці кампенсацыі. Таксама па патрабаванні суда рэклама клінікі была знятая.

Да 2001 года гомасэксуалізм у Кітаі разглядаўся як псіхіятрычнае захворванне, якое неабходна лячыць. Нягледзячы на тое, што ў некаторых гарадах, такіх як Шанхай, праводзяцца гей-парады і фестывалі, стаўленне да гэтай з'явы ў Кітаі застаецца даволі кансерватыўным.

Паводле даных праваабаронцаў, мільёны геяў з-за ціску з боку сваякоў і грамадства аддаюць перавагу ўступаць у гетэрасексуальныя шлюбы, чым адкрыта заяўляць аб сваёй сэксуальнай арыентацыі.

У маі ўлады Кітая заблакавалі працу мабільнага дадатку для знаёмства геяў і лесбіянак.

У 2016 годзе кітайскі суд адхіліў пазоў двух жыхароў горада Чанша на паўднёва-усходзе Кітая да мясцовых уладаў, якія адмовіліся зарэгістраваць іх аднаполы шлюб. Гэта была першая ў КНР спроба ўзаконіць гомасексуальны саюз. Паводле кітайскіх законаў шлюб заключаецца паміж мужам і жонкай, аднак у тэксце не пазначана, што муж абавязкова павінен быць мужчынам, а жонка— жанчынай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць