Свет1313

Кіраўнік ЦРУ: Расія амаль не ўдзельнічае ў вайне супраць ІД

Кіраўнік ЦРУ Майк Пампеа заявіў, што ў Расіі няма планаў пакінуць Сірыю, што яе ўдзел у вайне супраць «Ісламскай дзяржавы» мінімальны і што яна будзе працягваць умяшанне ў справы ЗША. Расійскі МЗС у адказ заявіў, што здзіўлены такімі выказваннямі, паведамляе ВВС.

З шэрагам заяваў, якія тычацца Расіі, Пампеа выступіў на форуме па бяспецы ў Аспене, штат Каларада — штогадовым мерапрыемстве з удзелам першых асоб краіны. Ён у чарговы раз заявіў, што лічыць, што Расія ўмешвалася ў выбары ў ЗША, і назваў адносіны дзвюх краін складанымі.

«Я думаю, у іх ёсць складанасці, але ў той жа час ёсць і карысныя для кожнага з бакоў моманты», — апісаў ён адносіны Расіі і ЗША.

Пампеа таксама заявіў, што амаль не ўбачыў доказаў таго, што Расія сапраўды мае ў Сірыі задачу барацьбы з баевікамі экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Удзел Расіі ў вайне з ІД ён назваў «мінімальным».

На думку шэфа ЦРУ, Расія імкнецца застацца ў Сірыі толькі таму, што ёй падабаецца марскі порт Тартус з выхадам да Міжземнамор'я. Ён лічыць, што Расію пакуль нельга назваць саюзнікам ЗША ў Сірыі, але выказаў надзею на тое, што краіны ўсё ж змогуць аб'яднацца ў барацьбе з тэрарызмам.

Пампеа дадаў, што яму цяжка ўявіць стабільную Сірыю пры прэзідэнцтве Башара Асада. Ён назваў Асада «марыянеткай іранцаў», якія, як ён лічыць, трывала атабарыліся ў Сірыі.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, каментуючы выказванні Пампеа, назваў іх выклікаюць здзіўленне. У адказ на словы кіраўніка ЦРУ аб жаданні Расіі атрымаць незамярзальны порт у Міжземным моры міністр сказаў, што чытаў аб наяўнасці ў ЗША дзесяці баз у Сірыі.

«Атрымліваецца, што спадар Пампеа хоча таго ж, што і мы ў Сірыі. Толькі ў некалькі разоў больш», — заявіў Лаўроў.

Ён дадаў, што заўсёды зыходзіў з таго, што ў Сірыі ў Расіі і ЗША агульныя інтарэсы, а менавіта барацьба з групоўкамі, якія прызнаныя тэрарыстычнымі, і мірнае ўрэгуляванне ўзброенага канфлікту ў краіне.

Каментары13

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць