Вечарам 4 лютага ў Новамаскоўскай акрузе расійскай сталіцы знайшлі целы мужчын са шматлікімі пашкоджаннямі галавы. Загінулым было 28 і 30 гадоў.
«Па папярэдніх дадзеных, у гэтым доме рабочыя выконвалі рамонтныя работы», — паведамляе Галоўнае следчае ўпраўленне СК Расіі па Маскве.
Паводле неафіцыйных дадзеных, загінулыя — беларусы. Пра гэта піша агенцтва «Масква» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў праваахоўных органах.
Па словах прараба, рамонт у таўнхаўсе праводзілі трое жыхароў Омскай вобласці і двое выхадцаў з Беларусі. У цяперашні час у вышук аб'яўлены жыхары Омскай вобласці, якія разам з'ехалі на «Мэрсэдэсе», што належаў загінулым.
Каментары