Грамадства1818

Цэнтр беларускай мовы ў Гомелі вымушаны пісаць свой новы адрас на трасянцы ФОТАФАКТ

Не так даўно Цэнтр беларускай мовы, створаны ў Гомелі актывістамі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, пераехаў у новае памяшканне. Цяпер гомельскія тэбээмаўцы абжываюць пакой і заклікаюць дапамагчы ім у фізічных працах. Але адрас, згаданы на абвестках суполкі ЦБМ у сацсетках, здзівіў многіх беларускамоўных наведнікаў — вуліца Трудавая, 7а.

Кіраўніца абласной арганізацыі ТБМ Алеся Аўласевіч тлумачыць, што такі адрас на абвестках цэнтра з’явіўся вымушана. Справа ў тым, што ў Гомелі, акрамя вуліцы Працоўная, ёсць яшчэ вуліца Рабочая, размешчаная зусім у іншай частцы горада. І на першую абвестку, дзе было напісана «вуліца Працоўная», многія паехалі менавіта на гэтую Рабочую. Таму ў ТБМ былі вымушаныя, каб пазбегнуць блытаніны, пісаць звыклую для вуха гомельцаў назву ў беларускім фанетычным афармленні: Трудавая. Цяпер гамельчукі не блытаюцца. 

У той жа час наведнікі суполак Цэнтра беларускай мовы ў сацсетках адзначаюць, што паводле артыкула 17 закона «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» назвы геаграфічным аб’ектам у нашай краіне даюцца на беларускай мове, з якой шляхам транслітарацыі (а не перакладу) перадаюцца на іншую дзяржаўную мову — расійскую.

То бок, хутчэй па-расійску назва гэтай вуліцы мусіць гучаць як «Працовная», чым па-беларуску як «Трудавая».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны18

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка10

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць