Свет66

Трамп заявіў пра будаўніцтва партоў ў ЕС для прыёму газу з ЗША

Эўразьвяз абмяркоўвае з ЗША будаўніцтва партоў для прыёму амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу. Пра гэта ў Вашынгтоне падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Італіі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго, гаворка ідзе пра 9-11 партоў. За iх будаўнiцтва ЭЗ гатовы заплаціць самастойна, піша радыё «Свабода».

ЗША вядуць спрэчку з Эўразьвязам вакол будаўніцтва расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Акрамя таго, Вашынгтон пагражае ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да кампаній, якія інвэстуюць у расейскія праекты экспарту энэрганосьбітаў.

У канцы чэрвеня крыніца Reuters заявіла, што Нямеччына атрымала ад Злучаных Штатаў гарантыі, што ўводжаныя Вашынгтонам санкцыі ў дачыненьні да Масквы ня будуць распаўсюджвацца на будаўніцтва газаправодаў з Расеі ў краіны ЭЗ.

Газаправод «Паўночны паток-2», які пройдзе з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора, можа быць уведзены ў эксплюатацыю да канца 2019 году. Дазвол на яго пабудову выдалі ўлады Швэцыі, Фінляндыі і Нямеччыны. Супраць праекту актыўна выступаюць краіны Балтыі, Польшча, Украіна і ЗША.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць