Выбарчая камісія Прыморскага края адмяніла вынікі выбараў другога тура губернатара рэгіёна.
Як паведамляе «Інтэрфакс», за гэтае рашэнне прагаласавалі 12 з 13 сяброў выбаркама, адзін выказаўся супраць.
Напярэдадні ЦВК РФ рэкамендаваў краёвай камісіі адмяніць вынікі выбараў з-за масавых парушэнняў і фальсіфікацый.
Другі тур выбараў губернатара Прымор'я прайшоў 16 верасня. Пасля падліку 95% пратаколаў дзеючы губернатар-адзінарос Андрэй Тарасенка прайграваў свайму суперніку, камуністу Андрэю Ішчанку, з разрывам амаль у 6%, аднак пасля апрацоўкі 99% Тарасенка выйшаў на першае месца. Па выніках падліку 100% бюлетэняў Тарасенка набраў 49,55% галасоў, а Ішчанка - 48,06%.
Каментары