Свет

Былога вайскоўца ў Гватэмале асудзілі на пяць тысяч год турмы

Былы вайсковец з Гватэмалы асуджаны на 5160 гадоў турмы: яго прызналі датычным да масавага забойства, якое адбылося больш за 30 гадоў таму, піша bbc.com

У 1982 годзе ў пасёлку Дос Эрэс былі забітыя больш за 200 чалавек - гэта адзін з самых жорсткіх эпізодаў грамадзянскага канфлікту, які доўжыўся ў Гватэмале на працягу 36 гадоў - ад 1960 да 1996.

Сантаса Лопеза прызналі вінаватым у 171 з гэтых смерцяў. 

Ён быў членам фарміравання «Кайбілес» — падраздзялення ўзброеных сілаў Гватэмалы, якое спецыялізаваўся на вядзенні вайны ў джунглях і барацьбе з паўстанцамі.

Суд вырашыў, што за кожнае з забойстваў чалавек павінен атрымаць па 30 гадоў турмы. Яшчэ 30 гадоў Лопез атрымаў за іншы эпізод, звязаны з яго роляй у забойстве дзяўчыны.

Спецпадраздзяленне узброеных сіл Гватэмалы напала на мястэчка Дос Эрэс 6 снежня 1982.

«Кайбілес» падазравалі мясцовых жыхароў у сімпатыях да паўстанцаў, якія за месяц да гэтага з засады забілі 21 вайскоўца.

Нягледзячы на ​​тое, што падчас ператрусу пасёлка «Кайбілес» не знайшлі ніякай зброі, якую паўстанцы маглі адабраць у загінулых салдат, жыхароў вырашылі забіць.

На працягу некалькіх дзён салдаты расстрэльвалі і забівалі да смерці мужчын, жанчын і дзяцей. Целы загінулых скідалі ў калодзеж.

Адзін з нямногіх жыхароў Дос Эрэс, якім удалося выжыць, — трохгадовы хлопчык Оскар. Адзін з вайскоўцаў выратаваў яго ад смерці. Хлопчыка выхоўвалі бацькі салдата.

Акрамя Сантаса Лопеза, па справе аб масавым забойстве ў пасёлку Дос Эрэс турэмныя тэрміны атрымалі яшчэ пяцёра былых вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць