Свет120120

Расія абстраляла і захапіла ўкраінскія караблі ў Керчанскім праліве

@Ukr_Che

Катары памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі адкрылі агонь па ўкраінскіх ваенных караблях у раёне Керчанскага праліва. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку камандаванне Ваенна-марскіх сіл (ВМС) Украіны.

Агонь быў адкрыты пасля выхаду ўкраінскіх судоў з 12-мільнай зоны. У выніку абстрэлу страціў ход браніраваны артылерыйскі катэр «Бярдзянск».

ВМС Украіны паведамляе пра шэсць параненых украінскіх вайскоўцаў.

«Зброя прымяняецца на паражэнне», — гаворыцца ў паведамленні ВМС Украіны.

Пасля гэтага стала вядома, што расійскія вайскоўцы захапілі тры ўкраінскія караблі. Пра гэта паведамляе крыніца InfoResist у Мінабароны Украіны. Украінскія маракі замкнуліся ў караблях.

У камітэце грамадскіх сувязяў ФСБ пацвердзілі, што ўсе тры ўкраінскія караблі захопленыя.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка збірае пасяджэнне Ваеннага кабінету ў сувязі з сітуацыяй у Керчанскім праліве.

Магчыма, што сёння ўначы таксама збярэцца Рада бяспекі ААН.

Нагадаем, сёння Расія звінаваціла тры ўкраінскія караблі, што ішлі ў бок Керчанскага праліва, у парушэнні дзяржаўнай мяжы РФ. 

Украінскі бок заявіў, што два ўкраінскія катары «Бярдзянск» і «Нікапаль» ды буксір «Яны Капу» ажыццяўлялі планавы пераход з порта Адэсы да порта Марыупаля Азоўскага мора. Інфармацыю аб праходзе караблёў была прадстаўленая загадзя, але расійскі пагранічны карабель пратараніў украінскі буксір.

Відэа тарану (асцярожнна, ненарматыўная лексіка!)

Уваход у Керчанскую пратоку Расія перагарадзіла ваеннымі катарамі і сухагрузам, спыніўшы рух па ёй, і прыцягнула ўдарныя верталёты Ка-52 і самалёты-знішчальнікі да суправаджэння украінскіх караблёў. Пасля яны былі абстраляныя і захопленыя.

Чытайце: Расійскі памежны карабель пратараніў украінскі буксір: бакі абмяняліся абвінавачаннямі

Канфлікт у Керчанскай пратоцы: Украіна скіравала ў падтрымку сваім караблям два артылерыйскія катары, Расія падняла ўдарныя верталёты

Камандуючы ВМС Украіны пра Керчанскі праліў: Сітуацыя напружаная, украінскія караблі ў баявой гатоўнасці

Каментары120

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць