Здарэнні

У Полацку патрабуюць адстраляць бяздомных сабак

kppress.ru

Гісторыя з ратвейлерам, які напаў на 72-гадовую жанчыну і загрыз яе тойтэр’ера, узняла праблему бяздомных жывёл у Полацку. Людзі даўно не адчуваюць сябе ў бяспецы: сабакі без гаспадароў бегаюць па дварах, адлавіць ці адстраляць іх няма каму. Палачане звяртаюцца па дапамогу да камунальнікаў, а тыя кажуць, што вінаватыя самі жыхары горада, піша Еўрарадыё

Палачанка Валянціна, якая жыве ў доме №5 па вуліцы Кастрычніцкай, распавяла Еўрарадыё, што бяздомныя жывёлы ў горадзе пастаянна яе палохаюць.

«Мы з суседкай скардзіліся, каб іх адлавілі, — кажа Еўрарадыё жыхарка Полацка. — Цягаюцца гэтыя сабакі. Тэлефанавалі, каб адлавілі і адстралялі. Днямі хадзіў чорны сабака пад вокнамі».

Дырэктар КУП «ЖКГ» Полацка Аляксандр Міхалевіч адказвае на гэта, што праблема бяздомных жывёл ёсць у любым горадзе.

«У Полацку няма асобнай службы, якая займаецца адловам бяздомных жывёл, ёсць толькі брыгада, — распавядае ён Еўрарадыё. — Мы працуем з дабрачыннымі арганізацыямі, якія шукаюць гаспадароў для жывёл. Звароты ад людзей ідуць пастаянна. Наша служба працуе па горадзе і раёне. Я пацвярджаю, што ёсць у горадзе бяздомныя сабакі і каты».

Па словах Аляксандра Міхалевіча, ЖКГ займаецца гэтай праблемай, але жывёлы «не проста так з’явіліся на вуліцах».

«Праблему ў першую чаргу стварылі людзі, якія жывуць у горадзе. Спачатку сабакі жывуць у кватэрах, дамах, а потым па нейкіх прычынах аказваюцца на вуліцах», — кажа дырэктар полацкага ЖКГ.

Днямі ратвейлер у Полацку напаў на 72-гадовую жанчыну, якая гуляла са сваім тойтэр’ерам у двары. Пенсіянерка не пацярпела, але ў стане стрэсу звярнулася да медыкаў. Яе тойтэр’ер загінуў ад атрыманых ран. Ратвейлера застрэлілі супрацоўнікі міліцыі. Цяпер высвятляецца, каму належаў агрэсіўны сабака.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць