Культура33

Вясновыя Дні адчыненых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Стары горад Вільні!

30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае беларускіх старшакласнікаў на вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. Сустрэча адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — у будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні.

На Днях адчыненых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі даведаюцца пра новыя і абноўленыя бакалаўрскія праграмы: «Візуальны дызайн», «Еўрапейская спадчына», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама аб праграме бесперапыннага навучання «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».

Удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй пазнаёмяцца з выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, змогуць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі і праграмы абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Як прайшлі зімовыя Дні адчыненых дзвярэй ЕГУ.

Пры рэгістрацыі да 3 лютага ЕГУ аказвае бясплатную візавую падтрымку выключна для навучэнцаў школ і каледжаў, а таксама слухачам курсаў цэнтра «Прапілеі» (Мінск).

Зарэгістравацца на Дні адчыненых дзвярэй у Вільнюсе вы можаце ўжо зараз па спасылцы.

Рэгістрацыя на экзамены без візавай падтрымкі — да 20 сакавіка.

Праграма Дзён адчыненых дзвярэй

30 сакавіка (субота) пройдзе выстава навучальных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, студэнтамі і адміністрацыяй. Абітурыенты таксама возьмуць удзел у спецыяльным варкшопе «Я (не) гуманітарый» і змогуць здаць уступны іспыт па англійскай мове.

31 сакавіка (нядзеля) пройдуць уступныя экзамены па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ ў 2019 годзе.

Абноўленыя праграмы ЕГУ і магчымасці навучання ў Вільні

У 2019 годзе ЕГУ прапануе гранты для поўнага ці частковага пакрыцця кошту навучання, а таксама стыпендыі для студэнтаў з Беларусі і іншых краін.

У межах навучання на абноўленых праграмах ЕГУ студэнты будуць рэгулярна працаваць над асабістым прафесійным і акадэмічным партфоліа, якое дазволіць ім прайсці практыку ў прэстыжных міжнародных арганізацыях, а таксама значна павялічыць магчымасці на рынку працы пасля завяршэння навучання.

Навучанне на праграмах «Візуальны дызайн» і «Еўрапейскае спадчына» грунтуецца на звароце да артэфактаў еўрапейскай культуры. Паводле навучальнага плану студэнтам прапануецца ўдзел у палявых школах у гарадах, якія адносяцца да фарміравання еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі: Вільня, Санкт-Пецярбург, Фларэнцыя і Афіны. На працягу кожнага году навучання студэнты будуць працаваць над асабістым праектам, які прысвечаны асноўным гарадам палявой школы.

Праграмы навучання спецыялізацый «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза» грунтуюцца на звароце да праблематыкі сацыяльных трансфармацый у Беларусі і рэгіёне праз прызму еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі.

Спалучаючы курсы агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі з перадавымі профільнымі дысцыплінамі ад спецыялістаў-практыкаў, праграмы фарміруюць рознабаковых прафесіяналаў, якія атрымліваюць міжнароднае прызнанне і шырокія магчымасці ў кар'ернай сферы.

З 2019 года ЕГУ становіцца больш адкрытым і актыўна развівае міжнародную арыентацыю. Ва ўніверсітэт прыцягваюцца замежныя студэнты і выкладчыкі з краін Еўропы і ЗША. Акрамя таго, фокус у сістэме ацэнкі вынікаў студэнтаў змяшчаецца з адзнак за працу ў навучальных курсах да практычных дасягненняў навучэнцаў.

У новым навучальным годзе студэнты, якія прадэманструюць высокія вынікі праз рэалізацыю асабістых акадэмічных і творчых праектаў, змогуць атрымаць грант на навучанне ці стыпендыю.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — адзіны беларускі ўніверсітэт, які ажыццяўляе сваю дзейнасць у межах еўрапейскай інтэлектуальнай традыцыі і кіруецца прынцыпамі ліберальнай адукацыі. Навучанне ў ЕГУ ажыццяўляецца па мадэлі свабодных мастацтваў (англ. Liberal arts), што дазваляе максімальна раскрыць крэатыўны і акадэмічны патэнцыял студэнтаў, развіць адаптыўнасць і навыкі крытычнага мыслення. Навучальны працэс праграмы агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі ЕГУ грунтуецца на калектыўнай працы студэнтаў і выкладчыкаў. Акрамя класічных лекцый, студэнты ўцягнутыя ў такія сучасныя формы вучэбнай дзейнасці, як сімпозіумы, цьютараты, канферэнцыі, семінары, індывідуальныя кансультацыі і анлайн-заняткі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць