Свет3232

Ва Украіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. Расія хоча, каб Парашэнка сышоў

31 сакавіка ва Украіне адбываецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Расія дала выразна зразумець, што хацела б, каб Пятро Парашэнка прайграў. Маскве важна паказаць, што ніякі прэзідэнт не можа мець трывалую ўладу ў Кіеве без кампрамісаў з Масквой.

У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала Крым і адарвала Данбас. Парашэнка быў абраны ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёвай паловы краіны.

Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі прарасійскіх боефарміраванняў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі. Сярод іх і кіраўнік «Данецкай Народнай Рэспублікі» Захарчанка.

У той жа час украінскіх выбаршчыкаў турбуюць больш празаічныя рэчы. Казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна застаецца краінай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на Мальдывах. Менавіта таму, нягледзячы на ўсе заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, Парашэнка застаецца ў лідарах антырэйтынгу — 49%, што ўскладняе яго перспектывы ў другім туры, нават калі ён выйдзе туды.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадказаў перамогу Пятра Парашэнкі, што можна разглядаць як жэст падтрымкі з яго боку. Пры Парашэнку Украіна праводзіла асцярожны курс у адносінах з Мінскам, каб Беларусь захавала нейтралітэт у расійска-ўкраінскім канфлікце, няглядзячы на наяўнасць беларуска-расійскага саюза.

Як кажуць сацыёлагі, найбольшыя шанцы на перамогу мае комік Уладзімір Зяленскі, які збірае пратэставыя галасы і папулярны сярод моладзі. Ён цесна звязаны з алігархам Ігарам Каламойскім, які кантралюе многія даходныя сферы ўкраінскай эканомікі. У выпадку перамогі Зяленскі стане першым чалавекам яўрэйскага паходжання на пасадзе прэзідэнта Украіны.

Прыход да ўлады іншай алігархічнай групоўкі наўрад ці прывядзе да рэзкага віражу ў палітычным і эканамічным курсе Украіны. У той жа час зменаў можна чакаць у культурнай палітыцы. Пятро Парашэнка праводзіў курс на ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Наўрад ці такая палітыка будзе блізкая Зяленскаму, які не гаворыць па-ўкраінску і мае найбольшую падтрымку на поўдні. Парашэнка на гэтых выбарах мае найбольшую падтрымку на захадзе і ў цэнтры краіны. Хоць у цэлым у параўнанні з выбарамі 2004 і 2010 гадоў рэгіянальныя адрозненні згладзіліся.

Падтрымку курсу на Еўрасаюз і НАТО дэкларуюць усе тры самыя папулярныя кандыдаты. Чакаецца, што ніхто з кандыдатаў не набярэ 50% галасоў і канчатковы вынік вызначыцца ў другім туры.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць