Грамадства3131

Школьнікі, якія выйшлі ў Пецярбургу з бел-чырвона-белым сцягам: Мы хацелі паказаць, што Беларусь — асобная краіна

25—31 сакавіка ў расійскім Санкт-Пецярбургу прайшоў адкрыты турнір юных матэматыкаў, у ім зборная мінскіх гімназій заняла трэцяе месца. Хлопцы і дзяўчаты выйшлі па ўзнагароду з бел-чырвона-белым сцягам.

Адзін з удзельнікаў, вучань мінскай гімназіі №29, растлумачыў, чаму так зрабіў.

«Ідэя выйсці са сцягам на ўзнагароджанне была ўсіхная.

Прычына — некаторыя жыхары Расіі лічаць, што Беларусь частка Расіі. Такія людзі ёсць і ў тусоўцы «матэматычных» турніраў. А нам, як удзельнікам, гэта не падабаецца. І сцягам мы хацелі паказаць, што мы асобная краіна. А бел-чырвона-белы выбралі, бо гэты сцяг больш гістарычны.

Па яго словах, іншыя ўдзельнікі не адразу зразумелі, што за сцяг у хлопцаў, а палічылі, што гэта такі «няправільны сцяг Аўстрыі».

Праблем у гімназіі ў вучняў не было. Але гэта пакуль — бо навіны пра выхад хлопцаў са сцягам толькі-толькі пачынаюць распаўсюджвацца.

«Галоўнае, каб дырэктар не лаяўся», — пасміхаецца ён.

Другі ўдзельнік групы кажа, што ніякіх праблем праз выхад са сцягам не было. Некаторыя расіяне, праўда, не зразумелі, што за сцяг.

«Гэта было спантаннае рашэнне. У мяне быў дома сцяг, вырашыў узяць яго з сабою. Так, на ўсякі выпадак. А пасля вось так выйшла», — прызнаецца хлопец.

Праўда, назва ў зборнай не надта адпавядае сцягу — каманда мінскіх матэматыкаў назвалася «Саюзная дзяржава».

«Гэта таксама спантаннае рашэнне так назвацца. Такі сцёб, жарт для сваіх», — смяецца ён.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць