Да 100 маладых афіцэраў запасу прызавуць у 2019 годзе на службу ва Узброеныя Сілы. Гэта прадугледжана ўказам нумар 137 «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 красавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе.
У адпаведнасці з указам неабходна прызваць у 2019 годзе на ваенную службу ва Узброеныя сілы маладых людзей ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.
Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, што адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям. Урад да 1 лютага 2020 года павінен прадставіць кіраўніку краіны інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афіцэраў запасу.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Каментары