Улада33

У пасла Украіны выклікаюць пытанні частыя сустрэчы «кума Пуціна» з Лукашэнкам

president.gov.by

Пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма здзіўляюць частыя сустрэчы ўкраінскага палітыка, кіраўніка палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктара Медведчука c Аляксандрам Лукашэнкам, пишет Tut.by

— Мяне таксама гэта здзіўляе і выклікае пытанні. Асабліва, што ён уяўляецца як удзельнік [падгрупы па гуманітарных пытаннях] трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе]. Хоць я ў Мінску ўжо гады паўтара не бачыў яго на пасяджэннях групы. Можа ён, вядома, сустракаецца з удзельнікамі групы. Але, па маім асабістым меркаванні, так прадстаўляцца не зусім карэктна, — сказаў дыпламат у каментары Tut.by.

Ігару Кізіму здаецца, што ў цяперашні час Медвядчук больш займаецца ўнутранымі палітычнымі пытаннямі, чым Данбасам.

— Ён узначальвае партыю [«Апазіцыйная платформа — За жыццё»], падтрымлівае кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Бойку. Але зноў жа я не ўяўляю прадмет размоў, калі Аляксандр Рыгоравіч кажа, што Парашэнка выйграе выбары, — сказаў Кізіма. Варта нагадаць, што 22 сакавіка Медвядчук і Бойка пабывалі ў Маскве і вялі перамовы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і кіраўніком «Газпрома» Аляксеем Мілерам.

Амбасадар Украіны ў Беларусі таксама не выключыў, што на сустрэчах Медведчука з Лукашэнкам «маглі абмяркоўвацца пытанні бізнэсу, тады ўсё зразумела», але ён «у гэтыя справы не прысвечаны», таму не можа каментаваць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць