Здарэнне адбылося 20 красавіка. У адной з кватэр знайшлі целы 45-гадовай жанчыны і яе 41-гадовага знаёмага, піша СК.
Праведзены агляд месца здарэння, апытаны сваякі, знаёмыя і суседзі, прызначаны экспертызы. З месца здарэння канфіскавана некалькі палімерных ёмістасцяў з рэшткамі празрыстай вадкасці, якая мае пах спірту. Прызначана правядзенне судова-хімічнай экспертызы.
Крымінальная версія не разглядаецца. Па папярэдніх дадзеных, смерць абодвух асоб звязана з ужываннем той самай вадкасці.

Каментары