Грамадства2626

Упершыню за доўгія гады ў Мінску не будзе традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху»

У 1996 годзе «Шлях» быў самым масавым, фота Радыё Свабода

Арганізатары традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях» сабралі журналістаў на прэс-канферэнцыю 25 красавіка, за дзень да меркаванай даты акцыі, і паведамілі, што адмовіліся ад традыцыйнага шэсця і мітынгу, паведамляе Радыё Свабода.

Замест Чарнобыльскага шляху арганізатары прапануюць браць удзел у «Чарнобыльскім тыдні» — у іншых мерапрыемствах, лекцыях і прэзэнтацыях.

Сустаршыня БХД Вольга Кавалькова адзначыла, што на Чарнобыльскі шлях падавалі заяўку, бо, «калі не змагацца, нічога не будзе». Яна ў тым ліку перадавала зварот міністру юстыцыі аб супярэчанні тром артыкулам Канстытуцыі цяперашніх правілаў арганізацыі мітынгаў і аплаты паслугаў міліцыі. Кавалькова падкрэсліла, што і заезды раварыстаў, і забегі марафонцаў цяпер могуць стаць немагчымымі праз гэтыя правілы.

Прадстаўнік партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук сказаў, ён сам прыйдзе да Акадэміі навук, каб выказаць салідарнасць з тымі, хто хацеў пайсці на марш.

Мінгарвыканкам раней дазволіў шэсце па звычайным маршруце і наступны мітынг: збор а 18:00 перад Акадэміяй навук, шэсце па вуліцы Сурганава да помніку ахвярам Чарнобыля і мітынг у Парку дружбы народаў.

Але арганізатары заявілі, што не маюць грошай на аплату паслугаў міліцыі. Арганізатары мусяць сплаціць праваахоўнікам 7500 рублёў. Арганізатары прапаноўвалі зладзіць ахову самастойна.

Каб знайсці выйсце з сітуацыі, аргкамітэт спрабаваў наладзіць кантакт з гарадскімі ўладамі і праваахоўнікамі, але пагутарыць з імі ўдалося толькі а 10-й раніцы 25 красавіка — за дзень да акцыі.

Праваахоўнікі крыху зменшылі суму — да 5700 рублёў. Прадстаўнік ГУУС адзначыў, што зусім вызваліць ад сплаты за ахову яны не могуць.

Арганізатары не падпісалі дамову. Згодна з заканадаўствам, міліцыя ўсё роўна выставіць арганізатарам рахунак, плюс могуць аштрафаваць арганізатараў або пасадзіць на суткі за «парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства».

Вікіпедыя піша, што «Чарнобыльскі шлях» не праводзіўся толькі ў перыяд з 1990 да 1995 гадоў. Найбольшую колькасць удзельнікаў ён сабраў у 1996 годзе — да 50 тысяч чалавек. У апошнія гады на яго выходзіла ўсяго 500—700 чалавек.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць