Свет55

У нядзелю Літва абярэ новага прэзідэнта. Шостага з часоў аднаўлення незалежнасці

Delfi.lt

У нядзелю ў Літве пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім удзельнічаюць былая міністр фінансаў, кандыдат ад Саюзу Айчыны — хрысціянскіх дэмакратаў Інгрыда Шыманіце ды эканаміст, незалежны кандыдат Гітанас Наўседа. Першая нарадзілася ў лістападзе 1974 г, другі тыдзень таму адзначыў 55-годдзе.

Даля Грыбаўскайце адбыла два тэрміны і не магла балатавацца на трэці. Там Канстытуцыю не мяняюць.

У першым туры Шыманіце выйграла ў Наўседы з перамогай усяго 0,18% (31,13% супраць 30,95%).

Але партыя прэм'ера Саўлюса Сквярняліса, што заняў трэцяе месца, сказала, што не варта галасаваць за Шыманіце ў другім туры, а гэта амаль 20% выбаршчыкаў.

І Шыманіце, і Наўседа непахісна трымаюцца еўрапейскага вектара развіцця, таму для літоўцаў, відаць, асаблівых зменаў курсу не прадбачыцца. Наўседа — ліберал, але і Шыманіце прадстаўляе ліберальнае крыло кансерватараў.

Наўседа хіба больш акрэсліў стаўленне да Беларусі, выказаўшыся пасля першага тура, што Літва хацела б «вельмі дружалюбных адносін, заснаваных на эканамічным развіцці, заснаваных на лагістыцы, заснаваных на транспартнай інфраструктуры… Я лічу, што ёсць шмат пытанняў, якія б мы маглі абмеркаваць на розным узроўні — міністэрстваў, міністраў, і магчыма, не магу гэта выключаць, магчыма, і на вышэйшым палітычным узроўні».

Ён дадаў, што тэма БелАЭС не павінна поўнасцю зацямніць адносіны паміж Вільняй і Мінскам, бо Літве важна захаваць Беларусь незалежнай ад Расіі.

Шыманіце ж падтрымала сённяшнюю пазіцыю Вільні наконт АЭС, назваўшы яе «адзінай пазіцыяй, якую мы можам мець на Літве».

«Я не ведаю, як у гэтай краіне можна мець нейкую іншую пазіцыю па гэтай справе», — сказала яна. 

***

Першага прэзідэнта Літва абрала роўна сто гадоў таму, гэта быў Антанас Смятона (1919—1920), у 1920—1926 гг. прэзідэнтам быў Аляксандрас Стульгінскіс, у 1926-м шэсць месяцаў Казюс Грынюс, а з 1926-га па 1940 год зноў Смятона.

У 1993—1998 гг. прэзідэнтам быў адзін з архітэктараў аднаўлення незалежнасці Альгірдас Бразаўскас, у 1998—2003, а затым у 2004—2009 гг. — Валдас Адамкус, у 2003—2004 гг. 14 месяцаў — Раландас Паксас, пакуль не быў адхілены ў выніку імпічменту.

Даля Грыбаўскайце была абраная ў 2009 г., прычым выйграла ў першым туры з фантастычным вынікам 69%.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць