Улада1515

Улады нарэшце выдзелілі грошы на пераклад законаў на беларускую мову

Да канца года плануецца пераклад Выбарчага кодэкса, а таксама Кодэкса аб шлюбе і сям’і.

Фота pravo.by.

Першае паседжанне экспертнай рады па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову адбылося 23 ліпеня ў офісе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У працы рады ўзялі ўдзел прадстаўнікі Акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства культуры і Міністэрства юстыцыі, а таксама іншых дзяржаўных установаў. Сярод прысутных быў і выконваючы абавязкі рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў.

«На дзіва добрыя адчуванні, — дзеліцца Трусаў. — Планавалася, што рада пачне працу толькі ў верасні, а першае паседжанне ўжо адбылося ў ліпені. Да канца года плануецца, што перакладуць Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Выбарчы кодэкс, а таксама хаця б палову Грамадзянскага кодэксу».

Над перакладам будуць працаваць супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук. Кіраваць працэсам будзе дырэктар гэтага інстытута Ігар Капылоў.

Алег Трусаў кажа, што ўлады нават выдзелілі грошы на працу перакладчыкаў: «Я не ведаю, якія там сумы, але думаю, што пакрыўджаным ніхто не застанецца».

Пытанне аб перакладзе заканадаўчых актаў на беларускую мову было пастаўленае Алегам Трусавым у сакавіку падчас «Вялікай размовы» з удзелам Лукашэнкі.

«Няхай цяпер мае «сябры» парадуюцца, якія пісалі навошта Трусаў ходзіць на сустрэчы з прэзідэнтам», — падcумоўвае Трусаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць