Усяго патроху11

Поп-спявачка з Масквы запісала «Беларускі альбом» у супрацы з Сокалавым-Воюшам

Расейская сьпявачка і аранжыроўшчыца, колішняя ўдзельніца маскоўскага поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова запісала другі альбом на беларускай мове — «Беларуская мазаiка», паведамляе радыё «Свабода».

У альбоме і санэты Адама Міцкевіча ў перакладзе Кастуся Цьвіркі («Да Нёману» і «Стралок»), і беларуская народная «Цячэ вада ў ярок» у аўтарскай аранжыроўцы, і песьня ў стылі электрасьвінг з рэпэртуару Сісі Рэдвік «Дай мне той сьвiнг» у перакладзе Сержука Сокалава-Воюша.

Некаторыя рэчы Сокалаў-Воюш пераклаў адмыслова для Мілы Ражковай. Гэта папулярная песьня «Тбiлiсо», «Вясковая песьня» на вершы Ёсіфа Бродзкага, «Мах» украінскай зоркі Сьвятаслава Вакарчука і «Рамонкi» на словы самой выканаўцы.

Першы «Беларускі альбом» зьявіўся ў 2017 годзе. У яго ўвайшлі восем песень на вершы розных аўтараў, пераклала іх гарадзенская паэтка Альжбэта Кеда.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць