Здароўе

Навукоўцы: Лячэнне раку расліннымі прэпаратамі можа зашкодзіць

Анкахворыя павінны паведамляць лекарам, калі дадаткова прымаюць раслінныя прэпараты, бо гэта можа зашкодзіць працэсу лячэння. Пра гэта заявілі ўдзельнікі канферэнцыі па праблемах раку, піша bbc.com.

Капсулы з экстрактам часныку, імбіру, гінкга білоба могуць, напрыклад, запавольваць гаенне ран падчас развіцця раку малочнай залозы.

Хірург-анколаг, прафесар Марыя Жаао Кардоса заявіла, што пакуль няма навуковых доказаў эфектыўнасці гамеапатыі і крэмаў пры лячэнні анкалогіі.

«Дактары павінны дзейнічаць больш актыўна, цікавіцца, ці не прымаюць іх пацыенты дадатковыя прэпараты падчас анкалячэння», — падкрэслівае яна.

Асабліва важна, на думку доктара, каб пацыенты заўсёды раіліся, перш чым паспрабаваць дадатковыя метады лячэння раку.

Небяспека ў тым, што многія прадукты могуць перашкаджаць гарманальнай тэрапіі або хімічтэрапеўтычным працэдурам, а некаторыя ўплываюць на працэс згортвання крыві — у выніку раны могуць гаіцца даўжэй, пакідаючы больш рубцоў.

Яна назвала прадукты расліннага паходжання, якія запавольваюць згортванне крыві:

андраграфіс мяцельчаты
маруна
часнык
гінкга білоба
жаньшэнь
глог
конскі каштан
куркума.

Некаторыя дадатковыя метады лячэння могуць прывесці да таго, што стандартныя метады не будуць працаваць так, як павінны, папярэджвае дабрачынная арганізацыя па вывучэнні раку ў Вялікабрытаніі Cancer Research UK.

На сваім сайце яны нагадваюць: важна пазбягаць некаторых прадуктаў харчавання і напояў. Напрыклад, грэйпфрут і апельсін могуць уплываць на расшчапленне прэпаратаў супраць раку ў арганізме.

У інтэрнэце шмат неправеранай інфармацыі, таму размова з урачом гарантуе атрыманне дакладнай інфармацыі, якая дапаможа хвораму зрабіць свядомы выбар.

Сярод метадаў, якія станоўча ўплываюць на якасць жыцця хворага, прафесар Кардоса выдзеліла ёгу, тэрапію рэйкі і акупунктуру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць