Грамадства1111

У Лідзе юнакі выйшлі на акцыю за незалежнасць Беларусі

Жыхары Ліды далучыліся ў выходныя да акцый супраць інтэграцыі з Расіяй. Каля дзесяці маладых людзей мітынгавалі ў цэнтры гораду ўвечары 22 снежня, піша Радыё Свабода.

Удзельнік акцыі Ілля Шаблінскі расказаў, што мітынг пачаўся каля помніка князю Гедзіміну. Маладыя людзі стаялі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на плячах. Адзін з іх трымаў плакат «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расія»). Потым кампанія перайшла на плошчу Леніна, да галоўнай гарадской ялінкі.

Па словах Іллі, многія людзі рэагавалі пазітыўна, падыходзілі зрабіць сумеснае фота, пыталіся пра сэнс акцыі. Іншыя хваляваліся, што беларусы не здолеюць пражыць без танных расійскіх газу і нафты.

«Мы адказвалі, што не хочам быць Расіяй, што нам неабыякавая нашая незалежнасць… Тлумачылі на прыкладзе Украіны, што там лепей за нас жывуць, нармальна і без Расіі», — кажа Ілля.

Ён адзіны паўналетні сярод усіх удзельнікаў акцыі. Яму 18 гадоў, працуе афіцыянтам. Астатнія — школьнікі і навучэнцы гімназіі, ім па 16-17.

«Нам яшчэ жыць у гэтай краіне. Трэба нешта рабіць. Калі ўсе будуць сядзець дома і маўчаць; як звычайна, абмяркоўваць дома на кухні, то нічога не зменіцца», — упэўнены Ілля.

Акцыя працягнулася дзве гадзіны. Калі пад’ехала міліцыя, хлопцы сышлі. Нікога зь іх не затрымалі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць