24-гадовую беларуску не пусцілі на рэйс у Егіпет з-за старога пашпарта

Кур'ёзны выпадак адбыўся пры афармленні пасажыраў рэйса Мінск — Шарм-эль-Шэйх, паведамляе Памежны камітэт.
24-гадовая беларуска прад'явіла на пагранкантролю пашпарт са скончаным дзевяць месяцаў таму тэрмінам дзеяння. Дзяўчына збіралася на адпачынак на Чырвонае мора, аднак забылася праверыць тэрмін дзеяння дакумента.
Рэч у тым, што яна даўно змяніла прозвішча, а вось замяніць у сувязі з гэтым пашпарт не знайшла час.
Каментары