Грамадства33

Мінпрацы: Наймальнік цяпер абавязаны адпускаць бацьку немаўляці ў дадатковы сацыяльны адпачынак

Пра гісторыю сям'і Андрэя і Надзеі Кім чытайце ў матэрыяле «Нашай Ніны». Фота Волі Афіцэравай.

Наймальнік абавязаны дазволіць бацьку немаўляці да 14 дзён адпачынку. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БелТА.

Права бацькі скарыстацца 14-дзённым сацыяльным адпачынкам да дасягнення дзіцем шасці месяцаў абумоўлена ўступленнем у сілу абноўленага Працоўнага кодэкса. «Змянілася тое, што наймальнік будзе абавязаны цяпер яго дазволіць (раней было на меркаванне наймальніка)», — растлумачыў Валерый Кавалькоў.

Таксама Кавалькоў нагадаў, што з гэтага года змяніліся ўмовы карыстання сямейным капіталам, які налічваецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці. Памер сямейнага капіталу цяпер вызначаецца ў беларускіх рублях, а не ў далярах, і складае 22500 рублёў. Ён будзе штогод карэкціравацца з улікам індэкса спажывецкіх цэн. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў — на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі альбо медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.

Яшчэ адна навіна — за прызначэннем сямейнага капіталу можна звяртацца не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць