Румас прапанаваў прэм'еру Латвіі прамыя пастаўкі электраэнергіі ў абыход суседзяў
Беларусь прапрацуе з Латвіяй магчымасць прамой пастаўкі беларускай электраэнергіі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас журналістам па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам, перадае БелТА.
«Мы дамовіліся, што нашы міністэрствы энергетыкі прапрацуюць пытанне прамой пастаўкі электраэнергіі ў Латвію, а не праз сумежныя краіны», — сказаў Сяргей Румас.
Каментары