Увечары жыхар райцэнтра выпіваў. А калі запасы скончыліся, адправіўся да найбліжэйшага гандлёвага павільёна, дзе прадавалася піва, піша абласная міліцыя.
Але крама была зачыненая, ды і грошай не было. Тут аршанец не разгубіўся. Ён цэглай стаў збіваць замок складскога памяшкання, а трапіўшы ўнутр, стаў выносіць і складаць упакоўкі з півам. Як пазней падлічылі праваахоўнікі, за ўсё ён вынес 150 бутэлек на 600 рублёў
Гаспадар павільёна атрымаў паведамленне пра спрацаванне сігналізацыі і адправіўся правяраць маёмасць. Пад'ехаўшы да гандлёвага аб'екта, ён заспеў на месцы злодзея. Той схапіў дзве ўпакоўкі з півам і кінуўся наўцёкі.
Гаспадар звярнуўся ў міліцыю. Мужчыну ў выніку затрымалі. Заведзеная крымінальная справа.

Каментары