Патрыярх РПЦ Кірыл носіць некалькі элітных гадзіннікаў, у тым ліку Ulysse Nardin коштам больш за 16 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляюць «Адкрытыя медыя», якія прааналізавалі фатаграфіі патрыярха.
З мадэллю Ulysse Nardin Dual Time на руцэ патрыярх, у прыватнасці, прысутнічаў на пачатку 2018 года ў Радзе Федэрацыі на сустрэчы, прысвечанай тэме «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва». Гэтая мадэль 2005 года выпуску інкруставана дыяментамі і пастаўляецца з раменьчыкам са скуры алігатара і зашпількай з нержавеючай сталі. Цяпер яна знятая з вытворчасці, але ў інтэрнэт-крамах такія гадзіннікі можна купіць за 16100 даляраў.
Патриарх Кирилл в последние годы снова появлялся на публике в дорогих часах — в том числе он носил и Ulysse Nardin с алмазами за $16 100. Ещё в его коллекции есть финские Suunto 9 BARO Titanium «для спортсменов, которым нужны бескомпромиссные спортивные… https://t.co/vgWVAuRuno
Патрыярх Кірыл напярэдадні Раства заклікаў вернікаў адмовіцца ад камфорту
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары