Кіно22

«Паразіты»: чорная камедыя, якая сцірае межы між арт-хаусам і масфільмам

Паўднёвакарэйскія «Паразіты» атрымалі галоўную оскараўскую статуэтку, а рэжысёр Пон Джун-хо, вядомы ў сябе на радзіме, але новы для шырокага гледача, абышоў у званні найлепшага Таранціна і Скарсэзэ.

Чакана і заслужана. У гэтым сюррэалістычным фільме звычайныя людзі праз адчай здольныя на большую жорсткасць, чым суперзлачынцы, а жарсці, якія разгараюцца пры карасканні па сацыяльнай лесвіцы, круцейшыя за галівудскія.

Сюжэт «Паразітаў» такі. Бедная карэйская сям’я жыве ў сырым паўпадвале. Іх адзенне і валасы наскрозь прапахлі зямлёй. З працай не шанцуе, з вышэйшай адукацыяй — таксама, і не бачыцца ніякіх перспектыў. Да таго часу, пакуль сябра маладога Кіу Кіма не прапануе яму падмяніць яго на працы рэпетытарам у багацеяў.

А Кіу прыдумвае, як заадно ўладкаваць туды сваю сястру, маці і бацьку. Далей — чарада абсурдных, камічных сітуацый. І павучальны фінал, годны класічнай прытчы.

«Паразіты» напоўнены сатырай. Тут і тонкі тролінг пакланення перад усім амерыканскім (заможная гаспадыня ў захапленні, калі чуе, што будучая настаўніца яе сына вучылася ў Штатах), і смех з таго, як пад выглядам індывідуальнага падыходу і клуба для выбраных можна выкалочваць шалёныя грошы.

Фільм метафарычны. Колькі б легенд ні стваралі Кімы вакол сваёй сям’і, яны ніяк не могуць пазбавіцца ад падвальнага паху, які выдае галечу. Чым большы становіцца падман, тым складаней захоўваць таямніцу. З тымі, каго лічыш ворагам, даводзіцца дамаўляцца, каб не патануць абодвум (а падаць, аказваецца, нават калі жывеш у паўпадвале, ёсць куды). А камень-талісман, які абяцае сям’і багацце, прыносіць няшчасце.

Чым далей глядзіш, тым больш губляешся ў здагадках, хто ж тут «паразіты». Беднякі, якія спрабуюць высмактаць усё, што магчыма, з недалёкіх багацеяў, ці багацеі, якія бяздумна раскідваюцца грашыма і вернуць нос ад людзей, ніжэйшых за іх па паходжанні?

Пэўна, гэтыя складнікі і сталі прычынай трымфу «Паразітаў» спачатку на Канскім фестывалі, а цяпер — на прэміі «Оскар». Нарэшце найлепшым кінаакадэмія прызнала не проста прыгожы мюзікл, а сацыяльны, няхай і камедыйны, фільм.

Рэжысёр Пон Джун-хо, атрымліваючы статуэтку, пажартаваў, што будзе піць да самай раніцы. Бадай, гэта можа стаць пачаткам новага сюррэалістычнага сюжэту.

Каментары2

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць