Эканоміка11

Нацбанк рэкамендаваў банкам узважана ўстанаўліваць розніцу паміж курсамі куплі і продажу валюты

Нацыянальны банк Беларусі накіраваў камерцыйным банкам рэкамендацыі па абслугоўванні фізічных асоб з улікам павышанага попыту на асобныя аперацыі.

У прыватнасці, банк указаў на недапушчальнасць неабгрунтаваных абмежаванняў і (або) узнагарод за правядзенне банкаўскіх аперацый. У тым ліку размова пра аперацыі, звязаныя з атрыманнем наяўных грошай з бягучых рахункаў (уключаючы рахункі, да якіх выпушчана ў абарачэнне банкаўская плацежная картка) і правядзеннем безнаяўных разлікаў.

Банкам таксама рэкамендавана не завышаць курс канверсіі пры зняцці фізічнымі асобамі наяўнай замежнай валюты, адрознай ад валюты бягучага банкаўскага рахунку, у тым ліку рахунку ўкладу, а таксама пры пералічэнні замежнай валюты па рахунках, адкрытых у розных замежных валютах.

Акрамя таго, ва ўмовах адсутнасці па аб'ектыўных прычынах дастатковага аб'ёму наяўных даляраў банкам неабходна падмацоўваць абменнікі іншай замежнай валютай.

Нацыянальны банк таксама звярнуў увагу банкаў на неабходнасць узважанага падыходу да ўстанаўлення розніцы паміж курсамі куплі і продажу замежнай валюты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць