Улада44

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю па Беларусі

На сэсіі Эўрапарлямэнту ў Брусэлі ўхваленая рэзалюцыя наконт разьвіцьця дыялёгу Эўразьвязу і Беларусі.

За прагаласавала 594 дэпутаты, супраць — 19.

У рэзалюцыі эўрапарлямэнтары выказваюць заклапочанасьць станам з правамі чалавека ў Беларусі і выказваюць спадзеў на істотны прагрэс цягам 9‑месячнага падаўжэньня мараторыю на візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.

Эўрапарлямэнт пералічвае шэраг крокаў, якіх чакаюць ад афіцыйнага Менску: рэформа выбарчага заканадаўства, забесьпячэньне свабоды СМІ, сходаў і асацыяцый, спыненьне перасьледу апазыцыі, адмена «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу, увядзеньне мараторыю на сьмяротныя пакараньні, прызнаньне Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

Калі афіцыйны Менск выканае пералічаныя рэкамэндацыі, то Эўрапарлямэнт выступіць за поўную адмену візавых санкцый і «паскорыць працэс рэінтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў».

Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць