Грамадства

На дабрачынныя рахункі Мінздароўя паступіла больш за 5,7 мільёна рублёў і 171 тысячу еўра

Міністэрства аховы здароўя абнавіла інфармацыю пра паступленне ахвяраванняў на дабрачынныя рахункі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале.

«Усяго з 25 сакавіка па 20 мая 2020 года на дабрачынны рахунак у беларускіх рублях паступіла 5 710 597,52 рублёў, на рахунак у валюце — 171 339,32 еўра», — адзначылі ў прэс-службе.

У прыватнасці паведамляецца, што за 18 мая паступіла 18 855,37 рублёў ад фізічных і юрыдычных асоб, за 19 мая — 5 251,66 рублёў выключна ад фізічных асоб.

На 20 мая на дабрачынных рахунках заставалася больш чым 211 тыс. рублёў і 171,3 тыс. еўра.

З дабрачыннага рахунку ў беларускіх рублях па стане на 20 мая выдаткавана каля 5,5 млн рублёў. У тым ліку ў УП «Белмедтэхніка» адправілася 4 683 020 рублёў (13 мая пераведзена больш як Br1 млн для закупкі экспрэс-тэстаў). РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі атрымаў больш як 364 300 рублёў, РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій - звыш 102 000 руб. (11 мая пераведзена 11 тысяч для закупкі двух цэнтрыфуг). Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва атрымала 350 000 рублёў.

Дабрачынны рахунак быў адкрыты ў сувязі са шматлікімі зваротамі, якія ішлі на адрас Міністэрства аховы здароўя ад бізнэсменаў краіны, рэзідэнтаў ПВТ, прамысловых прадпрыемстваў і звычайных грамадзян, гатовых унесці ахвяраванні.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях — BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК — AKBBBY2X, УНП — 190263723.

Разліковы рахунак у еўра — BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ «АСБ Беларусбанк», БІК — AKBBBY2X, УНП — 190263723.

Каментары

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць