Выбары-20204747

Каардынатар Канапацкай: Сабрана не больш за 10 тысяч подпісаў

Двое членаў каманды Ганны Канапацкай на ўмовах ананімнасці расказалі «Нашай Ніве» аб тым, як ідуць справы. Свае імёны яны не называюць, бо працягваюць працу ў штабе.

Ганна Канапацкая запэўнівае, што сабрала 100 тысяч подпісаў, фота з facebook.com.

«Насамрэч сабрана не больш за 10 тысяч подпісаў. А што вы хацелі? Так робяць амаль усе кандыдаты», — кажа чалавек, які працуе рэгіянальным каардынатарам.

Па словах крыніцы, збор подпісаў за Канапацкую быў спынены яшчэ ў пачатку мінулага тыдня, хоць афіцыйна прэтэндэнтка сцвярджае, што праца працягваецца па сёння.

«Усе пікеты знятыя, абыход кватэр таксама», — запэўнівае крыніца.

Другая крыніца, прадстаўнік ініцыятыўнай групы ў адным з раённых цэнтраў Віцебскай вобласці, пацвердзіла «Нашай Ніве», што сапраўды паступіла каманда спыніць збор. Натуральна, яна была выкананая.

У каманды Ганна Канапацкай узніклі пытанні па аплаце працы зборшчыкаў. Па звестках «НН», прэтэндэнтка абяцала за кожны подпіс па $0,7. Як кажа каардынатар Канапацкай, яна нейкі час адмаўлялася расплачвацца з сябрамі ініцыятыўнай групы, але ў выніку ўсё ж аддала грошы.

Зрэшты, чалавек з Віцебскай вобласці расказаў, што Канапацкая адмовілася аплачваць працу пікетаў, якія ішлі па асобных расцэнках. У тэлеграм-каналах называлася лічба 20 рублёў за пікет незалежна ад колькасці сабраных подпісаў.

Сама Канапацкая катэгарычна адмаўляе, што плаціць зборшчыкам подпісаў. Па яе словах, уся каманда працуе на добраахвотнай аснове.

Яшчэ адзін важны момант: у ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай пазначана ўсяго 12 каардынатараў. Гэта значыць, што могуць узнікнуць праблемы з падачай подпісаў у выбарчыя камісіі на месцах. Канапацкая і яе сястра Дар’я Трухановіч (кіраўніца штаба) мусяць аб’ехаць мінімум па 67 камісій, не закрытых каардынатарамі. Альбо выкінуць у сметніцу частку подпісаў.

Чытайце таксама. Праваабаронцы папярэджваюць: Ціханоўская і Канапацкая не змогуць здаць частку подпісаў

Канапацкая расказвае пра палітыку, заробкі і статус сэкс-сімвала апазіцыі. Гутарка Улада Швядовіча

Каментары47

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі35

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу53

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі35

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць