Свет1616

Расія выпрабоўвае электрамагнітныя гарматы: што гэта за зброя і чым яна страшная

Далёкасць гарантаванага знішчэння цэляў расійскімі электрамагнітнымі гарматамі, што праходзяць палігонныя выпрабаванні, даведзена да 10 км. Раней яны маглі эфектыўна страляць на дыстанцыю 1-2 км. Пра гэта паведамілі tass.ru крыніцы ў абаронна-прамысловым комплексе РФ.

Выпрабаванні электрамагнітнай зброі ідуць з 2015 года.

Адна з крыніц адзначыла, што «знішчэнне лятальных апаратаў на дыстанцыі ў 10 км забяспечваецца за кошт спальвання электронных кампанентаў іх бартавой апаратуры». Суразмоўца дадаў, што стрэл электрамагнітнай гарматы доўжыцца мілісекунды і, улічваючы адлегласць да цэлі, дасягае яе імгненна, бо электрамагнітнае выпраменьванне пашыраецца з хуткасцю святла.

Крыніцы адзначылі, што на выпрабаваннях расійскія ЭМВ-гарматы спальвалі без магчымасці аднаўлення розныя прыборы на зямлі, а таксама эфектыўна знішчалі беспілотнікі. Па словах суразмоўцаў, галоўнай праблемай такой зброі на сёння застаецца патрэба ў вялікіх аб'ёмах электраэнергіі, таму мабільны ўдарны ЭМВ-комплекс у найбліжэйшай перспектыве стварыць не ўдасца.

Суразмоўцы таксама растлумачылі, чым ЭМВ-зброя розніцца ад сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Большасць сучасных комплексаў РЭБ могуць ствараць перашкоды для электронікі праціўніка на адлегласці ў некалькі сотняў кіламетраў, аднак яны маюць несувымерна меншую магутнасць і не выводзяць прыборы з ладу. ЭМВ-гарматы знішчаюць апаратуру на фізічным узроўні.

У ЭМВ-гарматах выкарыстоўваецца электрамагнітнае выпраменьванне звышвысокай частаты, таксама званае электрамагнітным «стрэлам». Выпраменьванне электрамагнітнай гарматы за долі секунды разагравае цэль да вельмі высокіх тэмператур.

Такой зброяй, у прыватнасці, плануецца абсталёўваць беспілотны варыянт знішчальніка 6-га пакалення. На пілатаваным самалёце электрамагнітную зброю ўжываць небяспечна, бо яна можа зашкодзіць уласнаму лётчыку.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць