Культура55

Футбаліст Сяргей Крывец. Першы раз па‑беларуску

Папулярны футбаліст БАТЭ пачаў пісаць у блог па-беларуску.

Папулярны футбаліст БАТЭ пачаў пісаць у блог па-беларуску.

Усім прывітанне. Пасля невялічкага перапынку ўзнаўляю блог. Калі запытаеце: «Чаму не адпісваўся?», магу адказаць толькі тое, што ва ўмовах, якія склаліся пасля матчаў з «Нафтанам» і асабіста з мінскім «Дынама», палічыў за лепшае спыніцца на некаторы час.

Зразумела, што няма нічога добрага у нашай паразе ад «Нафтана». За такі вынік трэба прасіць прабачэння — нічога другога не застаецца. Спадзяюся, наступныя гульні рэабілітавалі каманду ў вачах фанатаў.

Справа ў тым, што не існуе клубаў, якія б былі здольны ўвесь час перамагаць. БАТЭ не выключэнне.
Падчас гульні з «Нафтанам» у нас не было ніякай абыякавасці, усе жадалі перамогі, але, на жаль, не пашчасціла.

Добра, што хутка мы перамаглі «Дынама» з Мінску. Стадыён бела‑блакітных ведаем вельмі добра — усе ж такі матчы Лігі чэмпіёнаў яшчэ не забыліся, ды і ў другім туры тут жа змагаліся з «Мінскам».

У сталіцы ў гэты раз мне пашчасціла забіць два галы, усяго ж на маім рахунку ужо чатыры.

Зразумела, мне спадабалася забіваць, але ж болей задавальнення прынесла перамога.

Яшчэ адзін тур — і яшчэ адно «Дынама», толькі з Брэсту. Перыядычныя выданні палічылі Плотнікакава героем гэтай сустрэчы. Мабыць, так, час ад часу ён сур`ёзна дапамагаў сваёй камандзе. Але ж гэта мы зрабілі Плотнікаква героем. Па большай частцы мы вырашалі галявыя моманты не лепшым чынам. Што яшчэ сказаць? Трэба далей працягваць працаваць над рэалізацыяй.

Я адпісаўся аб трох нашых гульнях. Лічу неабходным падзякаваць усім фанам БАТЭ за падтрымку. На стадыёнах увесь час было шмат гледачоў. Мне здаецца, што, калі чалавеку будзе складана знайсці квіток на гульню чэмпіянату Беларусі, тады можна будзе размаўляць аб прагрэсе нашага футболу.

Але ж усё залежыць толькі ад нас: калі наша гульня будзе падабацца, гледачоў будзе шмат.

Дзякуй за актыўнасць. Ёсць рэкорд!

Здаецца, усё.

Прашу прабачэння, калі было шмат памылак і час ад часу выкарыстоўваліся русізмы.
Хутка матч з «Неманам». Чакаем вас. Усім поспехаў, не хварэйце.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць