Усяго патроху

Беларускія мастакі з'ехалі ў Берлін пасля выбараў. Спадзяваліся пажыць бясплатна — рэзідэнцыя сказала адпрацоўваць

Двое беларускіх мастакоў пасля выбараў з’ехалі ў Германію. У творчай рэзідэнцыі ў Берліне, дзе іх пагадзіліся бясплатна прыняць, яны спадзяваліся адпачыць. Але аказалася, што прапанову трэба адпрацоўваць.

Акцыя мастакоў 15 жніўня. Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Пра гэта расказаў мастак Аляксей Кузьміч. Ён цяпер таксама жыве ў Берліне.

«Я знаходжуся ў іншай рэзідэнцыі, дзе адрозніваюцца ўмовы. Мне плацяць грошы, каб я проста развіваўся як мастак і нічога не патрабуюць, проста дакументуюць працэс. Мне далі кватэру, плацяць стыпендыю, часам мы сустракаемся з прымаючым бокам, разам ходзім на вечарыны».

Яго знаёмыя мастакі (свае імёны яны не хочуць разгалашаць — «НН») прыехалі ў іншую рэзідэнцыю — пад крылом паспяховай арт-групы. Хлопцы думалі, што ім дапамогуць у гэты складаны час пабыць у бяспецы, прывесці думкі ў парадак. А па факце яны прыехалі на працу.

«Іх эксплуатуюць пяць дзён у тыдзень, з ранку да вечара. Я, напрыклад, займаюся сваімі справамі, пішу кнігу пра акцыянізм. А гэтыя хлопцы працуюць не пад свае патрэбы, а пад чужы праект», — кажа Аляксей.

Мастакам аплацілі пераезд і пражыванне ў Берліне, выдаюць 1000 еўра на месяц. Па словах Кузьміча, грошы на гэта выдзяляюцца з адмысловых фондаў. Але хлопцы па наіўнасці падпісалі кантракт і цяпер мусяць працаваць па поўнай. Прытым што берлінскія расцэнкі зусім іншыя — дызайнер-мастак з адукацыяй звычайна атрымлівае 2500-3000 еўра. 

Сама такая практыка — калі арт-групы наймаюць працоўныя рукі — звычайная з’ява.

«Сусветна вядомыя мастакі, як Эндзі Уорхал ці Джэф Кунс, напрыклад, маюць такія фабрыкі. Па 200-400 чалавек часам на іх працуюць — малююць, робяць дызайн на камп’ютары, клеяць. А потым славутыя мастакі ставяць свой подпіс на гэтым творы і прадаюць калекцыянерам на аўкцыёнах, — тлумачыць Кузьміч. — 

Тое, што робіцца пад маркай салідарнасці з беларусамі, — насамрэч эксплуатацыя працоўнай сілы.

Але больш здзіўляе гіпербалізаваны канфармізм, згода, страх беларусаў. Яны думаюць: а можа, так і трэба? Мастакі не паспрабавалі неяк звязацца з прымаючай арганізацыяй. Не задаюць пытанняў, проста пагадзіліся са сваёй эксплуатацыяй».

Каментары

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць