Грамадства

Галоўнае за 29 студзеня: прызнанне нацыянальнага сцяга экстрэмісцкім, наркотыкі ў Цімы Беларускіх, ператрусы ў Гродне

Генпракуратура: Бел-чырвона-белы сцяг прызнаюць экстрэмісцкім

Генеральная пракуратура анансавала, што рыхтуецца пакет дакументаў аб прызнанні бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, перадалі ў эфіры БТ.

У карцары калоніі ў Наваполацку скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы зняволены. Ён быў фігурантам «справы 37-мі»

У карцары ВК-1 Наваполацка скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы Андрэй Дубік, які ў 2019 годзе быў асуджаны паводле артыкула 328 і быў фігурантам так званай «справы 37-мі» — аднаго з самых масавых працэсаў за апошні час. Сваякі маладога чалавека распавялі, што тры гады, пакуль ішло следства, Андрэй знаходзіўся ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, потым яго перавялі ў ВК-1 у Наваполацку, дзе ён прабыў паўгода. 8 студзеня родным ад маладога чалавека прыйшоў апошні ліст, а ўжо 29 студзеня сям'і стала вядома пра яго самагубства.

Ціму Беларускіх злавілі ў Мінску з наркотыкамі і вызвалілі пад заставу

29 студзеня расійскія СМІ паведамілі, што папулярны спявак Ціма Беларускіх знаходзіцца ў Мінску пад хатнім арыштам — нібыта ў яго знайшлі 2 кілаграмы гашышу! Сам Ціма гэта абверг. Дзе праўда?

Лукашэнка: Я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся

«Калі я сказаў, так, я паеду ў БДУ, Наталля Іванаўна ўзрадавалася. Яна не верыла, што пасля ўсіх гэтых падзей я наогул прыеду да студэнтаў. Слухайце, вы павінны ўлічыць адну акалічнасць. Я ў сваёй краіне абсалютна нікога не баюся. Мне няма чаго саромецца перад вамі за любыя свае ўчынкі. Так, я не святы. Немагчыма адпрацаваць прэзідэнтам больш за чвэрць стагоддзя і дзесьці не спатыкнуцца, не здзейсніць памылкі. Але сістэмных памылак мы з вамі не дапусцілі», — сказаў Лукашэнка.

У рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі з ператрусам

У рэдакцыю Hrodna.life прыйшлі з ператрусам. Прыйшлі з ператрусам таксама да галоўнага рэдактара партала Newgrodno Ігара Бублікава (Рэмзіка).

Як высветлілася, ператрусы ў Hrodna.Lifе і NewGrodno.bу звязаныя з тым, што на сайтах знайшлі «прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць